9 снежня 2025, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі заблакавалі банкаўскія рахункі хакеіста Авечкіна

4
У Расеі заблакавалі банкаўскія рахункі хакеіста Авечкіна
Аляксандр Авечкін

СМІ назвалі прычыну.

Расейская Федэральная падатковая служба (ФНС) заблакавала рахункі нападніка «Вашынгтона» Аляксандра Авечкіна, паведамляе «Mash на спорце».

Паводле інфармацыі крыніцы, 39-гадовы хакеіст не падаваў дэкларацыі аб сваім ІП з 2023 года. Пры гэтым запазычанасцяў перад падатковай у яго няма.

Адзначаецца, што падатковая планамерна блакавала рахункі Авечкіна: два ў 2023-м, яшчэ два ў 2024-м і адзін — у канцы ліпеня 2025-га. Праз ІП расейскі форвард раней прадаваў тавары пад асабістым брэндам.

Авечкін выступае за «Вашынгтон» з 2005 года. Ён з'яўляецца ўладальнікам Кубка Стэнлі-2018, а таксама найлепшым снайперам у гісторыі рэгулярных чэмпіянатаў НХЛ. У сезоне-2024/25 нападнік «Кэпіталз» пабіў рэкорд канадца Уэйна Грэцкі (894) у галах у рэгулярных чэмпіянатах Паўночнаамерыканскай лігі. Пасля 20 сезонаў на рахунку Авечкіна 897 закінутых шайбаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках