Беларускіх камбайнераў падманулі
8- 13.08.2025, 14:17
- 10,692
Такіх маленькіх выплат яшчэ не было.
Чыноўнікі райвыканкамаў Гомельскай вобласці выехалі ў палі, каб засвяціцца на традыцыйнай «бітве за ўраджай» і павіншаваць першых камбайнераў, якія намалацілі больш за 1 тысячу тон збожжа, а таксама кіроўцаў-«тысячнікаў».
У афіцыйных справаздачах гаворыцца аб уручэнні перадавікам жніва дыпломаў, бытавой тэхнікі і грашовых сертыфікатаў, але нідзе не называецца сума прэміі. Затое яе заўважыў «Флагшток» на некаторых здымках.
Настолькі маленькая сума раней не сустракалася - магчыма, таму газеты райвыканкамаў пра яе сціпла змаўчалі. Чыноўнікі ўручылі «тысячнікам» сертыфікаты ўсяго на 50 рублёў, як відаць на фота з Чачэрскага раёна.
@charter97.org Лукашенко в этом году сэкономил на комбайнёрах #лукашенко #беларусь #премия #комбайнёры #гомель #тысячники #премия #50рублей ♬ оригинальный звук - Хартия97
У іншых рэгіёнах Беларусі сумы прыкметна вышэйшыя - ад 100 да 200 рублёў, як і летась. Напрыклад, у Клецкім раёне Менскай вобласці ў 2024 годзе перадавікам уручалі сертыфікаты на суму 200 рублёў.
Што тычыцца падоранай бытавой тэхнікі перадавікам жніва ў Гомельскай вобласці, то гэта зусім не ВК-тэлевізары, як у некаторых іншых рэгіёнах. На асобных фота бачна, што «тысячнікі» на Гомельшчыне атрымалі прасы, блэндэры, некаторыя — мультываркі.