Беларусы заўважылі вялізныя чэргі каля «Мінск-Арэны»
3- 13.08.2025, 14:08
- 6,658
Менчукі «штурмуюць» фан-шоп.
У Менску стартавалі продажы абанементаў на хатнія матчы ХК "Дынама-Мінск" на сезон 2025/26, што, мяркуючы з усяго, адразу ж выклікала ажыятаж сярод заўзятараў. Як паведамілі ў Threads відавочцы, у пункту продажу ў ГЦ «Арэна-Сіці» менчукі «штурмуюць» фан-шоп, каб купіць сезонны пропуск на гульні, піша «Тэлеграф».
Відавочна, заўзятараў не спыніла і падаражанне абанементаў. Як падлічылі фанацкія рэсурсы, у залежнасці ад катэгорыі месца цэны выраслі ад 25% да 100%.

«Падаражанне абанементаў у 2 разы нікога не адпудзіла. Беларусы лепш адкрыюць скарбонкі з ашчадкам, але не перастануць хадзіць на хакей», — пракаментавалі сітуацыю ў сацсетках.
Так, паводле інфармацыі з сайта клуба, абанементы катэгорыі «Стандарт» (месцы на ніжнім ярусе трыбун А і Б) падаражэлі на 60-100%. Напрыклад, самыя дарагія з іх летась каштавалі 600 рублёў, а цяпер — 1200.
Кошт прэміяльных месцаў на цэнтральнай трыбуне павялічыўся ўдвая: з 1200 да 2400 рублёў.
ArticleImage Id:182887]
Абанементы на месцы за брамай падаражэлі на 50-100% (напрыклад, з 200 да 300 рублёў).
Цэны на балконы змяніліся не так моцна. Частка з іх дадала 25%, а самыя танныя месцы засталіся па леташнім кошце 200 рублёў.
ArticleImage Id:182888]
У фанацкім асяроддзі мяркуюць, што рост коштаў звязаны з вынікамі выступу каманды ў мінулым сезоне, дзе менчукі выйшлі ў другі раўнд плэй-оф.