Пуцін панікуе: доказ знайшлі проста ў ягонай рэзідэнцыі
15- 13.08.2025, 13:03
- 33,128
Новую СПА на Валдаі параўналі з абаронай Масквы.
Вакол рэзідэнцыі нелегітымнага прэзідэнта краіны-агрэсаркі Уладзіміра Пуціна на Валдаі ў Наўгародскай вобласці ўсталяваныя 12 комплексаў супрацьпаветранай абароны. Да такой высновы пасля аналізу спадарожнікавых звестак прыйшлі журналіст «Радыё Свабода» Марк Крутаў і OSINT-даследчык jembob.
12 жніўня jembob звярнуў увагу на спадарожнікавыя здымкі «Яндэкс.Карт», дзе былі заўважаныя новыя пазіцыі сістэм СПА на Валдаі. Крутаў праверыў гэтыя звесткі і стварыў інтэрактыўную карту, на якой пазначаны выяўленыя комплексы, сярод якіх ЗРК «Панцыр-С1» і С-400.
«Колькі вежаў СПА трэба Пуціну, каб прыкрыць сваю рэзідэнцыю на Валдаі (зялёны значок), дзе, як вядома, даволі шмат часу праводзяць ягоныя сыны і іх маці – Аліна Кабаева? Паводле новых звестак jembob, цяпер іх 12», - напісаў Крутаў.
1/3 How many air defense towers does Putin need to cover his Valdai residence (the green pin), where his sons and their mother, Alina Kabaeva, are known to spend quite a lot of time? With @jembobineuse’s new findings, it’s now 12. https://t.co/frNlEpp6L2 https://t.co/IofpXBHAQ7 pic.twitter.com/TP0o8YsDkH
— Mark Krutov (@kromark) August 12, 2025
Расейская служба «Радыё Свабода» адзначае, што 12 вежаў з «панцырамі» вакол рэзідэнцыі Пуціна – гэта пятая частка ад усёй СПА, якая, паводле адкрытых звестак, з 2022 года абараняе Маскву і Маскоўскую вобласць. Насельніцтва сталічнага кангламерату складае больш за 20 млн чалавек.