9 снежня 2025, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы банк Індыі адмовіўся ад працы з актывамі «Раснафты»

2
Найбуйнейшы банк Індыі адмовіўся ад працы з актывамі «Раснафты»
Фота: Reuters

Гэта можа стаць сігналам і для астатніх банкаў краіны.

Найбуйнейшы Дзяржаўны банк Індыі спыніў абслугоўванне нафтаперапрацоўчай кампаніі Nayara Energy, якую кантралюе «Раснафта». Пастанова звязаная з рызыкамі трапіць пад санкцыі ЗША і Еўразвязу.

Пра гэта паведамляе індыйскае выданне The Economic Times.

Дзяржаўны банк Індыі (SBI) прыпыніў апрацоўку плацяжоў для Nayara Energy, фактычна кантраляванай «Раснафтай».

«Гэта пастанова была прынятая банкам зусім нядаўна пасля ўвядзення амерыканскіх тарыфаў, каб забяспечыць выкананне міжнародных правілаў. Урадавых указанняў не было, але кожны банк павінен сам вызначыць, як дзейнічаць у такіх сітуацыях, і SBI зрабіў свой выбар», - растлумачыў суразмоўца выдання.

Новыя абмежаванні ЕЗ, разам з тарыфамі ЗША, значна ўскладнілі апрацоўку транзакцый кампаніі. Экспэрты мяркуюць, што пасля пастановы SBI іншыя індыйскія банкі наўрад ці пагодзяцца супрацоўнічаць з Nayar.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках