9 снежня 2025, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось такі ён, клопат пра грамадзян!»

7
«Вось такі ён, клопат пра грамадзян!»

Чаму ў менскіх аўтобусах дагэтуль няма кандыцыянераў.

Беларуска ў лісце сайту Charter97.org адрэагавала на навіну пра тое, што ў беларускіх аўтобусах з'явяцца так званыя трывожныя кнопкі:

- Некалі нам абяцалі, што па праспекце Ракасоўскага пусцяць хуткасныя трамваі, месца для іх так і засталося ў выглядзе алей, але шпаркіх трамваяў мы ў гэтым кірунку так і не дачакаліся.

Наступнае абяцанка-цацанка: пракласці да скрыжавання вуліц Ракасоўскага і Пляханава лінію метро, нават падземны пераход у гэтым месцы абсталяваны пад метро, але падземную чыгунку мы дагэтуль чакаем.

І вось тут чытаю загаловак, што менскі транспарт абсталявалі… думаю, няўжо кандыцыянерамі, каб можна было ехаць па-людску. Але ж не, навінка грамадскага транспарту — трывожная кнопка! Вось еду я, абліваюся потам, чырванею, задыхаюся, але ж еду “бяспечна”. У выпадку тэрарыстычнага нападу кантралёраў ёсць трывожная кнопка. Націскаеш — і па цябе тут жа прыязджае міліцыйны патруль.

Во які ён, клопат пра сваіх грамадзян! У 21-м стагоддзі, калі нават у мусульманскай Альбаніі аўтобусы абсталяваныя кандыцыянерамі, у Беларусі транспарт абсталёўваюць кнопкамі. Кнопка ж не каштуе столькі, колькі кандыцыянер, затое на ўсіх рэсурсах паведамілі пра клопат пра грамадзян.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках