Беларуская мытня будзе майніць крыптавалюты?
1- 13.08.2025, 11:01
- 3,368
Журналісты звярнулі ўвагу на цікавую дэталь.
Падчас праведзенага 12 жніўня дакладу Аляксандру Лукашэнку з боку кіраўніка Нацбанка Рамана Галоўчанкі зноў усплыла тэма майнінга крыптавалюты. Як высветліў партал «Белорусы и рынок», сярод дзяржаўных структур у практычным выкарыстанні піянерамі ў гэтым бізнэсе, відавочна, могуць стаць мытнікі.
Гэтым летам Дзяржаўны мытны аператар "Белмытнясэрвіс" стаў уладальнікам ліцэнзіі на таварны знак абсталявання, якое выкарыстоўваецца для майнінга крыптавалют.
Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Гаворка ідзе пра брэнд ASIC-майнер whatsminer. Гэта абсталяванне вырабляецца адным з лідараў гэтага рынку, кітайскай кампаніяй MicroBT. Ліцэнзіярам, згодна з дакумента, стала нейкая кыргызстанская структура «Блокчейн Тэхноладжы». Тэрмін ліцэнзійнага пагаднення «Белмытнясэрвісу» з ёй дзейнічае да 31 снежня 2025 года.
У гэтай гісторыі ёсць, праўда, не толькі пытанні, чаму ліцэнзія набытая ў кыргызстанцаў і што гэта за кыргызстанцы. Партал «Белорусы и рынок» спрабаваў пракаментаваць сітуацыю ў «Белмытнясэрвісе». Але не атрымаў адказу.
Цікавае ў гэтай гісторыі і тое, што ў канцы 2024 года і пачатку 2025 года маёмасць «Блокчэйн Тэхноладжы» выстаўлялася на таргі менавіта ў Беларусі. Напрыклад, інфармацыя аб правядзенні паўторных таргоў размяшчалася ў газеце «Звязда». І галоўным лотам было менавіта права на таварны знак. За яго на першым кроку прасілі тады 13,5 тысяч даляраў.
Майнінг крыптавалют, які мусіць ў тым ліку выкарыстаць лішкі электраэнэргіі БелАЭС, актыўна абмяркоўваецца ў вышэйшых эшалонах беларускай улады з пачатку гэтага года. Яе вельмі натхніў прыклад Дональда Трампа, як вядома любіць гэты разліковы сродак і назапасіў крыпты на мільярды даляраў.