9 снежня 2025, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Еўропа можа ўдарыць РФ па балючым месцы

8
The Times: Еўропа можа ўдарыць РФ па балючым месцы

ЕЗ трымае ў руках козыр.

Расея чацвёрты год вядзе захопніцкую поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабуе развязаць праблему дыпламатыяй, а Еўропа трымае ў руках больш за 260 мільярдаў еўраў замарожаных расейскіх актываў, што можа быць козырам.

Выданне The Times піша, што Брусэль адсоткі з гэтых актываў накіроўвае на дапамогу Кіеву. Пры гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго прыхільнікі заклікаюць да іх поўнай канфіскацыі, што стала прадметам спрэчак як у Еўропе, так і за яе межамі.

Першапачаткова актывы былі ў асноўным у форме суверэнных аблігацый, але да сёння ў асноўным гатоўка ці яе рэінвеставалі ў каштоўныя паперы. Актывы раскіданыя па розных заходніх юрысдыкцыях і кіруюцца некалькімі клірынгавымі палатамі.

Большая частка гэтых сродкаў, а гэта амаль 300 млрд еўраў, знаходзіцца ў Еўропе. Блізу 190 млн еўраў захоўваецца ў бэльгійскай клірынгавай палаце Euroclear, а да 20 млрд еўраў – у яе французскім канкурэнце Clearstream. Гэта значна пераўзыходзіць 70 мільярдаў еўра прыватных актываў, якія належаць прыкладна 2000 расейскім грамадзянам, якія замарожаныя санкцыйнай кааліцыяй.

Тэарэтычна кожная краіна, у якой захоўваюцца расейскія актывы, можа прыняць пастанову аб іх канфіскацыі і перадачы ў фонд для Украіны. Затым гэтыя сродкі можна было б інвеставаць больш агрэсіўна, каб атрымаць больш высокі прыбытак і падтрымаць Кіеў.

Варта адзначыць, што Бэльгія спаганяе 25% падатак з «неспадзяванага» прыбытку, які Euroclear атрымлівае ад расейскіх актываў, уключаючы адсоткі і дывідэнды за акцыт, а атрыманыя сродкі паступаюць у асноўны Еўрапейскі фонд дапамогі Украіне. На гэты момант было тры раты выплат па 1,5 мільярда еўраў.

Канфіскацыя - пагроза для Еўропы

Існуюць як юрыдычныя, так і палітычныя сумневы з нагоды канфіскацыі актываў. З палітычнага пункту гледжання, некаторыя заходнія дзяржавы мяркуюць, што было б разумней захаваць іх у якасці козыра для будучых перамоў аб спыненні агню або для фінансавання магчымай рэканструкцыі Украіны. Іншыя, у тым ліку Еўрапейскі цэнтральны банк, папярэджваюць, што канфіскацыя актываў можа нанесці шкоду рэпутацыі Еўропы як надзейнага месца для вядзення бізнэсу і адпудзіць інвестараў.

Урад Вялікабрытаніі заявіў, што ў траўні замарозіў актываў РФ на суму 25 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў - агульная сума, якая належыць арганізацыям і фізічным асобам, якія трапілі пад санкцыі. Асобна "замарожаныя" актывы, якія належаць Цэнтральнаму банку, Фонду нацыянальнага дабрабыту і Міністэрству фінансаў Расеі.

Вялікабрытанія магла б прыняць законы, якія легалізуюць канфіскацыю гэтых актываў, і няма ніякіх сіл, якія маглі б гэта прадухіліць, нават калі гэта парушае міжнароднае права. Аднак такі крок мог бы нанесці шкоду міжнароднай легітымнасці Лондана.

Яхты і іншая маёмасць расейцаў

Еўрапейскія ўрады дадаткова замарозілі тысячы прыватных актываў, уключаючы раскошныя яхты, палацы і спартыўныя аўто, якія належаць амаль 2000 грамадзянам РФ. Многія з іх зарэгістраваныя на сямейнікаў, трасты або падстаўныя кампаніі, з-за чаго складаней давесці права ўласнасці.

Прыватныя актывы сталі менш важнымі ў агульнай дыскусіі, паколькі іх аб'ём нашмат меншы за дзяржаўныя актывы, а канфіскацыя прыватнай уласнасці абцяжараная, паколькі патрабуе выразных прававых падстаў, якія злучаюць актывы з злачыннай дзейнасцю. Без трывалых доказаў канфіскацыя парушыць правы ўласнасці, якія абаронены унутраным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі правоў чалавека. Законныя ўладальнікі могуць аспрэчыць канфіскацыю ў судзе, што прывядзе да доўгіх і складаным разглядаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках