9 снежня 2025, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адпраўляецца ў важную паездку перад размовай з Трампам

6
Зяленскі адпраўляецца ў важную паездку перад размовай з Трампам
Фота Reuters

Размова пачнецца а 16:00.

У сераду, 13 жніўня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыедзе ў Нямеччыну з рабочым візітам, паведамляе Bild. Там ён возьме ўдзел у відэаканферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паводле звестак выдання, Зяленскі прыбудзе ў Бэрлін 13 жніўня. Ён возьме ўдзел у відэаканферэнцыі з Трампам і еўрапейскімі лідарамі.

Прэзідэнт Украіны будзе праводзіць онлайн-сустрэчу супольна з канцлерам Нямеччына Фрыдрыхам Мерцам.

Онлайн-перамовы Трампа, Зяленскага і лідараў краін Еўропы арганізуе менавіта нямецкі канцер Фрыдрых Мэрц.

Паводле інфармацыі Reuters, Зяленскі разам з еўрапейскімі лідарамі правядуць онлайн-сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб абмеркаваць яго будучыя перамовы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, у сераду, 13 жніўня, а 16:00 паводле менскага часу.

Сустрэча Трампа з дыктатарам Пуціным адбудзецца ў горадзе Анкарыдж штата Аляска 15 жніўня.

Прэзідэнт ЗША паведамляў, што будзе абмяркоўваць з Пуціным вайну РФ супраць Украіны, і што ягоны план урэгулявання прадугледжвае абмен тэрыторыямі, у выніку чаго Кіеў атрымае назад частку сваіх зямель, але нібыта вымушаны будзе адмовіцца ад іншых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках