Forbes: Пуцін слабейшы, чым здаецца
7- 13.08.2025, 9:00
- 7,260
У правадыра Крамля ёсць схаваныя слабыя месцы.
Экспэрты заяўляюць, што Пуцін здолеў дамагчыся сустрэчы з Трампам, не пайшоўшы ні на адну з саступак, уключаючы рэжым спынення агню, а таксама ўдзел у саміце прэзідэнта Украіны. У нядаўнім інтэрв'ю прэзідэнт ЗША сам даў зразумець, што пакуль не чакае Зяленскага на Алясцы, заявіўшы, што нібыта ў яго і так было шмат сустрэч за гэтыя тры гады вайны, паведамляе Forbes.
Замест таго каб 8 жніўня ўвесці ў дзеянне свае пагрозы на адрас РФ, Трамп даў дабро на асабістую сустрэчу з Пуціным. Пуцін у асноўным дэманстраваў рашучасць захоўваць статус-кво, думаючы, што вайсковыя намаганні наўпрост звязаныя з яго палітычным выжываннем. Нягледзячы на тое што Расея страціла больш за мільён чалавек, рэйтынг ухвалення Пуціна цяпер вышэйшы, чым калі-небудзь, і складае 86% у параўнанні з 63% да пачатку вайны.
За тры гады вайны Пуцін не толькі не страціў сваю ўладу, але і здолеў зрабіць Расею яшчэ больш аўтарытарнай і патрыятычнай. Калі ў РФ скончыцца сваё войска, Пуцін, імаверна, папросіць дапамогі ў хаўруснікаў, уключаючы КНДР.
Аднак, хоць гэтая авантура Пуціна ўмацавала ягоную ўнутраную падтрымку, у стасунках з Захадам і Украінай ён слабейшы, чым здаецца. Напраўду гісторыя Пуціна, схільнага ўхіляцца ад пагроз, паказвае на схаваныя слабыя месцы.