18 снежня 2025, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А як жа санкцыі супраць Машэнскага?»

22
«А як жа санкцыі супраць Машэнскага?»

Беларуску здзівіў асартымент у балгарскім супермаркеце.

Паехалі мы з мужам адпачываць у Балгарыю, - піша ў рэдакцыю Charter97.org пастаянная чытачка. Даўней бы селі на самалёт у Менску і праз 2 гадзіны былі б ужо на месцы. Але ж для нас дзейнічаюць санкцыі, хоць мы ні на якія палітычныя працэсы ўплываць аніяк не можам. Таму, каб дапяць да мора, прыкладаем да халеры намаганняў. Але ўрэшце далятаем. Толькі не за 2 гадзіны, а за 2 дні.

Адпачываць заўсёды прыемна: папесціцца на сонейку, пагушкацца на хвалях, пахадзіць па кавярнях, ведама ж, заняцца закупамі.

Ну дык вось, пайшлі мы ў Сазопалі ў краму. І ад здзіўлення я ажно акуляры надзела: не мне не падалося, я дакладна ўсё ўбачыла і без іх — на паліцах крамы стаяць селядцы “Санта Брэмар”. А як жа санкцыі супраць Машэнскага? Ці гэта на паперы санкцыі?

Ідзём далей, а здзіўленню нашаму канца няма: на паліцах малочных вырабаў знаходзім ёгурты, тваражкі – выраб “Савушкін прадукт”.

Таму і не дзіва, што нічога ў нашым каралеўстве не мяняецца. Бо ўсе гэтыя санкцыі толькі на паперы, ды для простых людзей.

А Машэнскі як быў партманэтам Лукашэнкі, так і застаўся ім.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках