Названая гародніна, якая знізіць артэрыяльны ціск усяго за 30 хвілін
10- 1.08.2025, 9:08
- 15,996
Гэта просты, даступны і натуральны спосаб клапаціцца пра сэрца.
Рэгулярнае ўжыванне некалькіх глыткоў агародніннага соку на дзень можа дапамагчы паджылым людзям знізіць артэрыяльны ціск.
Такія высновы зрабілі даследчыкі з Універсітэта Эксетэра (Вялікабрытанія), вывучыўшы ўплыў соку буракоў на стан здароўя.
Буракі змяшчае вялікую колькасць нітратаў - прыроднага злучэння, якое ўдзельнічае ў важных працэсах арганізма. Нітраты спрыяюць паніжэнню ціску і паляпшэнню працы судзін. Акрамя таго, даследаванне паказала, што бурачны сок ўплывае нават на мікрафлору паражніны рота — што таксама можа мець станоўчы эфект для сардэчна-судзіннай сістэмы.
«Прадукты з высокім утрыманнем нітратаў змяняюць мікробы паражніны рота так, што гэта можа зменшыць запаленне і знізіць артэрыяльны ціск у паджылых людзей», — адзначыў прафесар Эндзі Джонс.
Нагадаем, адзін чалавек з дзесяці адчувае падвышаны ціск ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў і пяць чалавек з дзесяці — ва ўзросце ад 50-60 гадоў. У свеце кожны трэці дарослы мае гіпертанію.
Крывяны ціск варта трымаць пад кантролем, бо падвышаны ціск небяспечны інсультамі, інфарктамі і іншымі цяжкімі захворваннямі.