Дроны магутна атакавалі расейскі Таганрог
8- 1.08.2025, 7:54
- 13,138
Раздаліся выбухі, над горадам кружаць баявыя гелікаптэры.
У ноч на 1 жніўня жыхары расейскага Таганрога, што ў Растоўскай вобласці, сталі сведкамі маштабнай атакі беспілотнікаў. Улады горада і вобласці, а таксама вайскоўцы краіны-агрэсаркі афіцыйна ніяк не пракаментавалі выбухі ў горадзе, хоць так званыя «ваенкары» напісалі ў сваіх каналах аб «вялікай атацы на горад украінскіх БПЛА», паведамляе OBOZ.UA.
Шматлікія выбухі ў небе і праца сістэм СПА напалохалі мясцовых жыхароў. Зіх паведамленняў, у небе над горадам чуліся гукі працы сістэм супрацьпаветранай абароны.
Як гэта было
Пасля серыі выбухаў мясцовыя назіралі зарыва. Адзін з жыхароў заявіў аб пралёце беспілотніка непасрэдна над Смірноўскім завулкам.
Са слоў мясцовых жыхароў, было чуваць больш за дзесяць выбухаў. Так званыя «ваенкары» спрабавалі супакоіць людзей, адзначаючы, што «расейскія гелікаптэры і сілы супрацьпаветранай абароны вядуць барацьбу з ударнымі беспілотнікамі супраціўніка ў небе над горадам».
Аднак гараджане аднадушна сцвярджаюць, што так, выбухі чуваць усім, так, зарыва бачыць паўгорада, і не – ніводнага гелікаптэра ці хаця б гуку яго рухавіка ніхто не чуў і не бачыў.
