Bild распавяла аб таемнай просьбе Украіны да Нямеччыны
7- 6.07.2025, 19:59
- 9,880

Кіеў перадаў «сакрэтны спіс».
СМІ апублікавалі «сакрэтны спіс» узбраення, якое Украіна нібыта папрасіла ў Нямеччыны. Як піша выданне BILD, украінскія вайсковыя чыноўнікі перадалі яго нямецкаму ўраду. У спісе - сродкі супрацьпаветранай абароны, абароненыя транспартныя сродкі і сродкі радыёэлектроннай барацьбы.
Паводле звестак выдання, Украіна, між іншым, хоча атрымаць такія сродкі СПА: чатыры новыя ракетныя сістэмы «Ірыс-Т», 1500 кіраваных ракет для сістэмы сярэдняй далёкасці «Ірыс-Т SLM», 500 кіраваных ракет для сістэмы малой далёкасці «Ірыс-Т SLS», 200000 зенітных боепрыпасаў калібра 40 мм для процідзеяння расейскім беспілотнікам.
У сферы абароненых транспартных сродкаў Украіна просіць у нямецкага ўрада 1000 машын з абаронай ад мін, 200 гусенічных машын рознага выканання, 30 браняваных машын размінавання, ад 20 да 30 браняваных інжынерных машын WiSENT, 200 пазадарожнікаў для транспартавання спецпадраздзяленняў.
Акрамя таго, у спісе – сродкі радыёэлектроннай барацьбы, а менавіта 1000 GPS-глушыцеляў для супрацьдзеяння варожым беспілотнікам і 200 мабільных наземных радараў для назірання і выяўлення цэляў.