17 лiпеня 2025, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сумскай вобласці УСУ ўзялі ў аблогу пазіцыі расейцаў

2
У Сумскай вобласці УСУ ўзялі ў аблогу пазіцыі расейцаў

Сілы абароны Украіны наступаюць па флангах.

УС РФ вядуць баявыя дзеянні, выкарыстоўваючы тактыку малых штурмавых груп на мяжы Сумскай вобласці. Але гэтая тактыка не дазваляе ворагу дасягнуць пастаўленых мэт.

Пазіцыя УС РФ стала пагаршацца. Сілы абароны Украіны прасоўваюцца па флангах. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале расказаў ваенны аглядальнік Канстанцін Машавец.

«Становішча расейскіх войск на Сумскім кірунку стала пагаршацца, на асобных адрэзках перадавыя падраздзяленні УСУ прасунуліся на тактычную глыбіню і абышлі асобныя пазіцыі супраціўніка з флангаў», – праінфармаваў ён.

У ранішняй справаздачы Генштаба УСУ паведамлялася, што на Паўночна-Слабажанскім і Курскам кірунках Сілы абароны Украіны адбілі 23 атакі расейцаў. Супраціўнік нанёс 10 авіяцыйных удараў, агулам скінуў 28 кіраваных авіяцыйных бомбаў і здзейсніў 312 артылерыйскіх абстрэлаў, у тым ліку 10 - з рэактыўных сістэм залпавага агню.

У ДПСУ паведамілі, што УС РФ вядуць баявыя дзеянні, выкарыстоўваючы тактыку малых штурмавых груп на мяжы Сумскай вобласці. Але гэтая тактыка не дазваляе ворагу дасягнуць пастаўленых мэт - пракрасціся глыбока ва Украіну і захапіць прымежныя тэрыторыі.

Са слоў прадстаўніка Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэя Дземчанкі, такая тактыка выкарыстоўваецца толькі на адрэзку паміж Юнакаўскай і Хоцінскай грамадамі. Зрэшты, яна не дае чаканых вынікаў для акупантаў. Яны не могуць прасоўвацца далей на ўкраінскую тэрыторыю ці захапіць прымежныя раёны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках