Мэсі з цэнтра поля абышоў усю абарону спаборніка і забіў неймаверны гол
- 6.07.2025, 10:35
- 7,450

Фото: Getty Images
Гол паставіў фінальную кропку ў паядынку паміж «Манрэалем» і «Інтэр Маямі».
У ноч на 6 ліпеня адбыўся паядынак паміж «Манрэалем» і «Інтэр Маямі» ў рамках чэмпіянату MLS.
На другой хвіліне паядынку фларыдскі калектыў прапусціў гол. Нападнік каманды Ліянэль Мэсі дапусціў памылку, аддаўшы няўдалы пас абаронцу. Мяч апынуўся ў нагах Авусу, які адкрыў лік.
У першым тайме «Інтэр Маямі» выправіў сітуацыю. Спачатку лік зраўняў Тадэа Альендэ, а перад перапынкам Ліянэль Мэсі вывеў каманду наперад.
У другім тайме «Інтэр Маямі» забіў яшчэ двойчы. На 60-й хвіліне Сеговія забіў гол з далёкай дыстанцыі, а кропку паставіў Мэсі, які здзейсніў сольны праход.
Манрэаль Імпакт - Інтэр Маямі 1:4
Галы: Ввусу, 2, — Альендэ, 30, Мэсі, 44, 62, Сеговія, 60