21 лiпеня 2025, панядзелак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на аэрадром Барысаглебск: знішчаны расейскі самалёт

5
Атака на аэрадром Барысаглебск: знішчаны расейскі самалёт
иллюстративное фото

Генштаб УСУ пацвердзіў інфармацыю.

Генеральны штаб УСУ паведаміў аб знішчэнні яшчэ аднаго расейскага самалёта пасля паведамлення пра атаку на аэрадром «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці РФ у ноч на 5 ліпеня.

Пра гэта гаворыцца ў штодзённай справаздачы Генштаба.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейскае войска страціла 421 самалёт.

Акрамя гэтага, акупанты страцілі:

асабовага складу - амаль 1 026 440 (1180) чалавек;

танкаў - 10 992 (+2) адз.;

баявых браняваных машын - 22 956 (3) адз.;

артылерыйскіх сістэм - 29 960 (39) адз.;

РСЗА - 1430 (+2) адз.;

сродкаў СПА - 1192 (1) адз.;

БпЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 43 825 (216) адз.;

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў - 54 252 (104) адз..

Сілы абароны Украіны 5 ліпеня нанеслі ўдары па аэрадроме «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці РФ. Пацэлілі ў склад з кіраванымі авіябомбамі (КАБ), вучэбна-баявы самалёт і, магчыма, у іншыя самалёты, паведаміў Генштаб УСУ.

На аэрадроме базуюцца расейскія самалёты Су-34, Су-35С і Су-30СМ.

Удар нанеслі Сілы спецыяльных аперацый УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі складальнікамі Сіл абароны для зніжэння магчымасцей краіны-агрэсаркі наносіць паветраныя ўдары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках