22 лiпеня 2025, aўторак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цяпер ніхто ў бок Лукашэнкі і глядзець не захоча»

11
«Цяпер ніхто ў бок Лукашэнкі і глядзець не захоча»

Часу ў дыктатара зусім не засталося.

Трамп пагаварыў з Пуціным праз тэлефон і заўважыў, што Пуцін не хоча з ім дамаўляцца пра мір ва Украіне. Унікальны, я думаю, прыклад праніклівасці і тонкага палітычнага аналізу. Сапраўды. Прайшло ўсяго нейкія паўгады, цягам якіх Пуцін казаў, што ён не хоча дамаўляцца пра мір ва Украіне.

Але я зараз не пра гэта. Я зараз пра тое, што ў размове Пуціна і Трампа быў яшчэ трэці зацікаўлены гэтай размовай бок. Які ў ім не ўдзельнічаў, але ў якога да гэтай размовы была асаблівая асабістая цікавасць.

Таму што сёй-той уважаў сябе за вялікага спецыяліста па мірным урэгуляванні Пуціна. Казаў, што толькі ён можа выканаць пасярэдніцкую місію дзеля міру ва ўсім свеце. Прывабіў да сябе амерыканскага генерала і шэсць з паловай гадзін расказваў яму пра сваё міжрэгіянальнае значэнне і пасярэдніцкія таленты.

Вунь беларускі тэлевізар дагэтуль захапляецца міратворчай місіяй свайго гаранта. Ну тэлевізару для захаплення шмат не трэба. Яму гаранта пакажы, ён ужо і захапіўся.

Але зараз атрымліваецца, што ніякай карысці, акрамя захаплення ў тэлевізары, не здарылася. Прызнанне Трампа афіцыйна зафіксавала той факт, што пасярэдніцкая місія ў кагосьці не задалася.

Вось ты шэсць з паловай гадзін расказваеш амерыканскаму генералу пра свае асаблівыя пасярэдніцкія здольнасці, а потым аб'ект твайго пасярэдніцтва не хоча цябе сам-насам з сабой нават бачыць. У кагосьці быў тыдзень пасля сустрэчы з генералам, каб прадэманстраваць свае ўплывовыя здольнасці. І дзе яны, пытаецца?

Мы з табой, вядома, і раней не сумняваліся, што ніякіх уплывовых здольнасцяў у састарэлага гаранта няма. Але зараз, пасля прасвятлення Трампа, гэты факт становіцца відавочным нават для тых амерыканскіх генералаў, у якіх можа былі якія-небудзь ілюзіі.

І заўваж, Пуцін мог бы падыграць свайму хаўрусніку і імітаваць канструктыўны перамоўны працэс. Нічога б у Пуціна ад гэтага не адвалілася. А ён паказаў перамоўны працэс так, што нават Трамп пачаў бачыць.

І я табе, вядома, не скажу, што гэты факт многае змяняе ў стасунках састарэлага гаранта з амерыканцамі. Для таго, каб нешта змяніць у стасунках, трэба ўсё ж спачатку іх мець. Але ён шмат што змяняе ў рэгіянальнай місіі гаранта і яго сусветна-геапалітычным значэнні.

Вось пакуль Трамп не расчараваўся, можна было ствараць ілюзію паясрэдніцкага працэсу. Нават рабіць выгляд, што ад гэтага паясрэдніцкага працэсу ёсць нейкая карысць, якую проста пакуль не бачна няўзброеным вокам. А зараз жа ніхто ў гэты бок і глядзець не захоча.

Я гэта ўсё да чаго? Да таго, што калі раней сёй-той думаў, што ў яго ёсць шмат часу, каб дэманстраваць канструктыўную нармалізацыю стасункаў, то зараз трэба паспяшацца. Таму што часу, атрымліваецца, ужо не засталося.

Ніхто з ім у пасярэдніцкую місію далей гуляць не будзе. І замест міратворчых ілюзій за гарантыі сваёй стабільнасці трэба прапаноўваць рэальны кошт.

Тэлеграм-канал «Письма к дочери»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках