19 лiпеня 2025, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі адну з таямніц піраміды Хеопса

14
Навукоўцы раскрылі адну з таямніц піраміды Хеопса

Адно з цудаў свету будавалі не рабы.

Археолагі ўстанавілі, што егіпецкія піраміды пабудавалі кваліфікаваныя рабочыя. Пра гэта паведаміў былы міністр старажытнасцяў Егіпту Захі Хавас.

Са слоў егіптолага, яго камандзе ўдалося выявіць некалькі невядомых слядоў, якія пакінулі працоўныя ў XIII стагоддзі да нашай эры.

Акрамя таго, навукоўцы даследавалі пахаванні на поўдзень ад піраміды.

Хавас патлумачыў: адкрыцці пацвярджаюць, што будаўнікі не былі рабамі.

"Калі рабочыя былі рабамі,іх не пахавалі б у цені пірамід", - падкрэсліў ён.

Эксперт расказаў, што рабочыя працавалі ў брыгадах. Адны рэзалі камяні, іншыя надавалі ім форму, а астатнія перавозілі матэрыял на драўляных санях, якія валаклі па пяску.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках