Трамп ужо не ведае, ці зможа спыніць вайну ва Украіне
18- 5.07.2025, 20:23
- 5,352

Раней прэзідэнт ЗША абяцаў завяршыць яе за «24 гадзіны».
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп усумніўся, што ён зможа спыніць вайну Расеі ва Украіне.
Пра гэта паведамляе Politico.
Трамп заявіў, што ён ужо не ўпэўнены, ці зможа пакласці канец вайне Расеі супраць Украіны.
"Я не ведаю. Я не магу вам сказаць, адбудзецца гэта ці не", - сказаў прэзідэнт ЗША.
Калі прэзідэнта спыталі, ці з'яўляецца прыярытэтам спыненне вайны, ён адказаў, што сапраўды гэтага хацеў бы.
"Так. Я хацеў бы, каб гэта адбылося", - сказаў Трамп.
На працягу ўсёй кампаніі Трамп абяцаў спыніць баявыя дзеянні паміж дзвюма краінамі з першага дня ўступлення на пасаду - "за 24 гадзіны".