20 лiпеня 2025, Нядзеля, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё кіраўніцтва загінула»

16
«Усё кіраўніцтва загінула»
Фота: Dialog.ua

Z-ваенкар расказаў пра удары УСУ па камандным пункце 155-й брыгады ВС РФ.

Усё камандаванне 155-й брыгады ВС РФ ліквідаванае падчас удару Сіл абароны Украіны па варожым камандным пункце ў Карэнева Курскай вобласці.

Пра страты акупантаў расказаў у сацсетках Z-ваенкар Яўген Гольман, абурыўшыся, што расейскія ўлады замоўчваюць факт ліквідацыі камандавання згаданай брыгады, перадае “Диалог”.

"Нам жа чамусьці ніхто не кажа, што ўсё кіраўніцтва 155-й (брыгады - рэд.) загінула, таму што чатыры "хамякі" (ракеты HIMARS - рэд.) прыляцелі дакладна ў цэлю", - сказаў ён.

Акрамя таго, прапагандыста прывяла ў лютасць неэфектыўнасць расейскіх дронаў.

“Гэтыя дроны “Дабрыня”, якія не лятаюць, перарабляць трэба. Гэты "Сібірачок", ён сам сабе лятае 14 хвілін. Каго там яму падняць? Ён сам сябе не можа…» – заявіў Z-ваенкар і паскардзіўся на хлусню, якая льецца з расейскага ТБ.

Адзначым, у выніку ўдару па камандным пункце расейцаў у Карэневе, быў ліквідаваны намкамандуючага ВМФ РФ генерал-маёр Міхаіл Гудкоў. Раней ён камандаваў 155-й асобнай гвардзейскай брыгадай марской пяхоты Ціхаакіянскага флота і вядомы праз т, што аддаваў загады сваім падначаленым публікаваць у сетках відэазапісы з вайсковымі злачынствамі, таксама і расстрэлы ўкраінскіх ваеннапалонных.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках