Ветэран беларускага футбола Ігар Стасевіч пабіў рэкорд Аляксандра Глеба
- 5.07.2025, 19:22
- 1,834

Беларус правёў 732 матчы на вышэйшым узроўні.
Матч чэмпіянату Казахстана паміж "Актабэ" і "Атырау" адзначыўся дасягненнем 39-гадовага паўабаронцы, для якога гэты паядынак стаў 732-м за кар'еру на вышэйшым узроўні. Такім чынам, 39-гадовы Ігар Стасевіч пабіў рэкорд Аляксандра Глеба.
Стасевіч, які нарадзіўся ў Барысаве, на працягу кар'еры выступаў за БАТЭ, "Гомель", менскае "Дынама", салігорскі "Шахцёр", расейскія "Волгу" і "Чайку", а таксама казахстанскі "Туран", з якога ён зусім нядаўна перайшоў у "Атырау". Таксама ў актыве Ігара 63 матчы ў складзе зборнай Беларусі ў 2007-21 гадах.