22 лiпеня 2025, aўторак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць у Арменіі

4
Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць у Арменіі

Гэта адбываецца на фоне абвастрэння адносін з Азербайджанам.

Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць у Арменіі падчас напружаных адносіна з Азербайджанам. Крэмль актывізаваў даўкамплектаванне сваёй вайсковай базы ў горадзе Гюмры, каб узмацніць ваенна-палітычны націск на краіны Паўднёвага Каўказа.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

Паводле звестак ГУР, у склад вайсковай базы набіраюць жаўнераў з Узброеных сіл РФ, якія цяпер служаць у Растоўскай і Валгаградскай абласцях, а таксама на тэрыторыі часова акупаванага Крыма.

Апроч гэтага, расейскае камандаванне актыўна прыцягвае добраахвотнікаў на Паўночным Каўказе - у Паўночнай Асеціі і Адыгеі.

«Разгортванне расейскіх войскаў у Арменіі - гэта элемент комплекснай стратэгіі Крамля, накіраванай на дэстабілізацыю глабальнай сітуацыі бяспекі. Разам з распальваннем міжэтнічнага канфлікту Масква нарошчвае вайсковую прысутнасць на Каўказе. Магчыма, пагаршэнне адносін паміж Азербайджанам і РФ рыхтавалася загадзя», - адзначыў прадстаўнік ГУР МА Андрэй Юсаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках