Якія вясковыя хаты прадаюць у Беларусі з аўкцыёну
5- 5.07.2025, 16:18
- 4,922

Варыянты лецішча за адну базавую.
У Беларусі вялізная колькасць старых вясковых хатаў, якія сельсаветы аддаюць практычна дарма.
Плаці адну базавую і заязджай, аднак ёсць і іншы тып нерухомасці.
За гэтыя хаткі давядзецца пазмагацца, бо іх прадаюць з аўкцыёну. Такія хаты патрабуюць мінімальных укладанняў, але ў чым яшчэ іх вартасць? Realt вывучыў варыянты.
Смоўжы, Слонімскі раён, 217 км. ад МКАД
Ад Менска, вядома, далекавата, але месцы тут вельмі маляўнічыя - лес, рэчка і возера пад бокам. Вёска тупіковая, але яшчэ “жывая”.

Тут прапануем звярнуць увагу на хату з нумарам 30: прасторная (81,3 м2), з верандай, Хата яшчэ ў някепскім стане. Надзел 20 сотак, ёсць хлявы, гараж і сад.
Патаргавацца за хату можна будзе на аўкцыёне 29 ліпеня 2025 года.
Пачатковы кошт – Br42. Дадатковую інфармацыю атрымаеце ў Міжэвіцкім сельвыканкаме па тэлефоне 8015 625 32 71.
Добрае, Лагойскі раён, 76 км. ад МКАД
А гэта ўжо варыянт бліжэйшы - жылая вёска за Плешчаніцамі, на ўскрайку густога лесу. Большая частка шляху - па трасе М-3.

Хата знаходзіцца на вуліцы Падлесная, 8. Яна кампактная, 27 "квадратаў", надзел 15 сотак.
Войштавічы, Валожынскі раён, 95 км. ад МКАД.
Вёска ў Валожынскім раёне, побач з чыгункай.

Дакладны адрас хаты не паказаны, але знайсці яе можна па яркім фасадзе і сіняй студні. Хатка невялікая, 30 м2. Памер надзелу - 25 сотак. Прадаецца праз аўкцыён, пачатковы кошт - Br42.
Дата правядзення таргоў - 7 ліпеня 2025 года. Больш інфармацыі паведамяць у Вішнеўскім сельвыканкаме па тэлефоне 8033 352 48 99.
Пасінічы, Слонімскі раён, 202 км. ад МКАД.
Вёска ў адну вуліцу побач з трасай Слонім - Ружаны.

Хата нумар 49 на вуліцы Цэнтральнай пустая. Варта адзначыць, што візуальна захавалася яна добра, яшчэ нават платы і гаспадарчыя пабудовы цэлыя.
Плошча хаты - 70 м2, знос - 65%.Пабудаваная амаль 100 год таму.
Набыць яе можна будзе толькі праз аўкцыён, які адбудзецца 24 ліпеня 2025 года. Пачатковы кошт - Br42. Падрабязнасці ў Азгінавіцкім сельвыканкаме па тэлефоне 8015 622 02 66.
Бараўцы, Вілейскі раён, 97 км ад МКАД
Сюды варта зазірнуць - добрая дарога, вакол лес, Вілейскае вадасховішча недалёка. Вёска жывая, ёсць нават крама.

Патрэбны нам адрас - вуліца Першамайская, 107. Тут на 15 сотках знаходзіцца пустая хата на 66 "квадратаў" з мінімальным зносам - 35%.
Напэўна, таму і прадаецца не за дзве базавыя, а праз аўкцыён з пачатковым коштам Br6893.
Калі надумаеце пагандлявацца за яе, то званіце ў Нарачанскі сельвыканкам па нумары 8017 714 82 36.