Амбасаду Расеі ў Швецыі зноў атакаваў дрон
4- 5.07.2025, 16:09
- 1,996

Скінулі пачак з фарбай.
Падчас “атакі” з дрона на тэрыторыю гандлёвага прадстаўніцтва Расеі «быў скінуты пачак з фарбай».
Гандлёвае прадстаўніцтва Расеі ў Швецыі ўначы ў суботу падвергнулася чарговаму "нападу з выкарыстаннем дрона".
Як паведамляе “Еўрапейская праўда”, на гэта паскардзілася расейская амбасада ў Стакгольме.
Падчас “атакі” дрона на тэрыторыю гандлёвага прадстаўніцтва Расеі “быў скінуты пачак з фарбай”. Пра пацярпелых у выніку інцыдэнту амбасада не паведамляе.
Пра падобныя “напады” расейскі бок паведамляе ўжо больш за год, а апошні інцыдэнт адбыўся менш за месяц таму.
“Узнікае заканамернае пытанне: шведскія ўлады не могуць ці не хочаць расследаваць гэтыя інцыдэнты і забяспечыць абарону дыппрадстаўніцтваў?” - рытарычна пытаецца амбасада РФ.
Там зноў запатрабавалі "паўнавартаснага расследавання" і ўсклалі на ўлады Швецыі "ўсю паўнату адказнасці за развіццё сітуацыі".
Раней амбасада Расеі ў Швецыі налічыла больш за дзясятак “актаў вандалізму” супраць сябе, з выкарыстаннем дронаў таксама.