Сілы абароны Украіны падбілі гармату ворага на адлегласці 25 кіламетраў
- 5.07.2025, 14:13
- 4,096

Гэта рэкорд далёкасці.
Цягам апошніх дзён байцы 17-й Палтаўскай брыгады НГУ «Рэйд» і Асобнай артылерыйскай брыгады НГУ вялі актыўную працу ў выяўленні і знішчэнні цэляў ворага ў Данецкай вобласці і на Запарожскім кірунку.
На відэа зафіксаваная параза 152-мм гарматы ворага на адлегласці 25 кіламетраў, інфармуе Цензор.НЕТ.
Для нанясення ўдару была ўжытая САУ «Zuzana 2» з Асобнай артылерыйскай брыгады НГУ. Гэта – пакуль адзін з нашых рэкордаў далёкасці дакладнай паразы. Аперацыя стала вынікам зладжанага ўзаемадзеяння падраздзяленняў абедзвюх брыгадаў.