21 лiпеня 2025, панядзелак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аматарам шашлыку на прыродзе ў Беларусі зрабілі «сюрпрыз»

13
Аматарам шашлыку на прыродзе ў Беларусі зрабілі «сюрпрыз»

Уведзеныя новыя правілы наведвання лясоў амаль па ўсёй краіне.

Толькі ў адным раёне Беларусі можна свабодна наведваць лясы. Усё таму, што прыйшла спякота і адразу ўскладніла жыццё дзяржлесахове – гэтая служба перайшла на ўзмоцненыя дзяжурствы. Прычына таму – пажаранебяспечная сітуацыя, паведамляе «Точка».

На стан 11-й 5 ліпеня ў Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў ва ўсіх, акрамя Магілёўскага, раёнах.

У Мінлясгасе раяць людзям, якія збіраюцца ў лес, зірнуць на інтэрактыўную мапу. Сітуацыя хутка мяняецца, асабліва калі за акном такая спякота.

Строгае пакаранне

Пры ўвядзенні абмежаванняў бесперашкодна можна хадзіць у лес толькі пешшу. А вось заязджаць у такую зону на аўтамабілі забаронена. Разводзіць вогнішчы – тым больш.

Калі дзейнічае забарона, то ўваход у лес закрыты ўсім. Праўда, як удакладняюць у Мінлясгасе, працаўнікі лясных гаспадарак, выявіўшы парушальніка, у большасці выпадкаў толькі праводзяць з ім прафілактычную гутарку.

Але калі чалавек распаліць вогнішча ці кіне недапалак, яму прызначаць штраф. Памер спагнання за парушэнне, ад якога лес не пацярпеў, можа скласці 12 базавых велічыняў.

Калі праз вогнішча лес загарыцца, то штраф павялічыцца да 30 базавых.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках