Трамп падпісаў лісты пра мыты да 12 краінаў
5- 5.07.2025, 13:12
- 5,776

Яны будуць адпраўленыя ў панядзелак.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў лісты ў 12 краінаў, у якіх выкладзеныя ўзроўні мытаў за тавары, што экспартуюцца ў ЗША, прапановы «прыняць або адхіліць» будуць накіраваныя ў панядзелак.
Пра гэта паведамляе Reuters .
Трамп, выступаючы перад журналістамі на борце самалёта Air Force One падчас паездкі ў Нью-Джэрсі, адмовіўся назваць краіны, пра якія ідзе гаворка, сказаўшы, што гэта будзе абнародавана ў панядзелак.
«Я падпісаў некалькі лістоў, і яны будуць адпраўленыя ў панядзелак. Розныя памеры грошай, розныя памеры мытаў», – сказаў Трамп.
Трамп яшчэ ў красавіку абвясціў пра ўвядзенне 10% базавай стаўкі мыты і дадатковых сумаў для большасці краінаў, некаторыя з якіх дасягаюць 50%.
Аднак усе стаўкі, акрамя 10% базавай, былі пасля прыпыненыя на 90 дзён, каб даць больш часу для перамоваў з мэтай заключэння пагадненняў.
Гэты перыяд заканчваецца 9 ліпеня, хоць Трамп у пятніцу раніцай заявіў, што тарыфы могуць быць яшчэ вышэйшыя – да 70% – і большасць з іх пачнуць дзеянне 1 жніўня.
Трамп і ягоныя найбліжэйшыя памочнікі спачатку заявілі, што пачнуць перамовы з дзясяткамі краінаў пра мытныя стаўкі, але прэзідэнт ЗША расчараваўся ў гэтым працэсе пасля неаднаразовых няўдачаў з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі, уключаючы Японію і ЕЗ.