15 лiпеня 2025, aўторак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Ліквідацыя генералаў разбурае камандаванне УС РФ

4
Брытанская выведка: Ліквідацыя генералаў разбурае камандаванне УС РФ

Масква ўжо страціла сама менш 16 генералаў – апошнім стаў намеснік камандзіра ВМФ Міхаіл Гудкоў.

Выведная супольнасць Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуе, што ліквідацыя расейскіх генералаў можа негатыўна паўплываць на сістэму кіравання ў некаторых падраздзяленнях сілаў РФ.

Пра гэта, як паведамляе «Еўрапейская праўда», гаворыцца ў ягоным суботнім аглядзе.

Як адзначае брытанская выведка, нядаўна ліквідаваны намеснік камандзіра Ваенна-марскога флоту Расеі Міхаіл Гудкоў стаў як мінімум другім высокапастаўленым генералам, які загінуў з пачатку года.

Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея страціла як мінімум 16 генералаў, гаворыцца ў аглядзе.

«Страта такой колькасці высокапастаўленых афіцэраў, верагодна, падарвала сістэму камандавання і кіравання ў некаторых падраздзяленнях Узброеных сілаў Расеі. Гэта, верагодна, прывяло да тактычных і аператыўных цяжкасцяў Расеі падчас канфлікту», – адзначае выведка Вялікай Брытаніі.

Генерал-маёр Міхаіл Гудкоў быў ліквідаваны 2 ліпеня ў Курскай вобласці.

Гудкоў быў прызначаны намеснікам галоўнага камандзіра ВМФ Расеі ў канцы сакавіка, а да гэтага камандаваў 155-й брыгадай марской пяхоты, якая мае дачыненне да пакаранняў смерцю ўкраінскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках