На эміграцыі памёр беларускі актор Андрэй Бардухаеў
5- 5.07.2025, 10:13
- 12,638

Яму было 49 гадоў.
Сёння, 5 ліпеня пасля доўгай хваробы памёр беларускі актор Андрэй Бардухаеў (Андрэй Бардухаеў-Арол). Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуке паведаміў актор Ігар Сігоў.
«Сёння здарылася вялікая беда – пасля доўгай хваробы нас пакінуў наш сябра, таленавіты артыст Андрэй Бардухаеў. Доўгі час Андрэй і ягоная сям'я амаль нікому не расказвалі пра хваробу, спадзеючыся справіцца самастойна і калісьці падзяліцца радаснай навіной пра перамогу над цяжкім дыягназам. На жаль, цуду не адбылося…» – напісаў Сігаў.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў рэквізіты, на якія папрасіў аказаць дапамогу сям'і нябожчыка. Гэта нумар для пераводу (BLIK): +48796525441

Андрэй Бардухаеў нарадзіўся ў 1976 годзе. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» памочнікам рэжысёра, на беларускай тэлевізіі вядоўцам праграмы «Арт-кафэ». З 2001 года – актор беларускіх і расейскіх антрэпрызаў. У 2006–2011 гадах – актор Гомельскага маладзёвага тэатра. У 2011–2016 гадах – актор Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. У 2016-м разам з жонкай Алесяй заснаваў TEAM THEATRE, мастацкім кіраўніком якога ён стаў.
Пасля падзеяў 2020 года сям'я была вымушаная з'ехаць на эміграцыю і выступала ў Польшчы.