Бервяно ў воку Лукашэнкі
5- Арцём Сініцын, «Салідарнасць»
- 5.07.2025, 20:51
- 19,632

Пра гэта сведчыць знешні выгляд закладнікаў дыктатара, якія выйшлі на волю.
Беларусь на 59-й сесіі Рады ААН ў правах чалавека прыцягнула ўвагу да парушэнняў ва Украіне правоў чалавека і пераследу этнічных беларусаў, паведамляе праўладная прэса.
Прадстаўнік афіцыйнага Менска заявіў, што "ва Украіне працягваюцца рэпрэсіі паводле палітычных матываў". З ягоных слоў, "у гэтым кантэксце паказальным з'яўляецца пераслед этнічных беларусаў - братоў Канановічаў - выключна за выказванне імі сваіх поглядаў".
Беларусь "патрабуе неадкладнага іх вызвалення, а таксама ўсіх зняволеных, якія пераследуюцца ўкраінскімі ўладамі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі", гаворыцца ў выступленні лукашэнкаўскага дыпламата.
Гаворка ідзе пра братоў Міхаіла і Аляксандра Канановіча, затрыманых у сакавіку 2022-га і абвінавачаныя ў “закліках да гвалтоўнага захопу ўлады” і “змове ў здзяйсненні гэтых дзеянняў”.
Браты нарадзіліся ў Лунінецкім раёне, але не маюць беларускага грамадзянства. Жылі ў Кіеве і сталі лідарамі прарасейскага "Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Украіны", агітуючы за збліжэнне з Расеяй і Беларуссю.
Цяпер яны знаходзяцца пад хатнім арыштам з правам выхаду з дому ў дзённы час.
Цынічная прэтэнзія ў адрас Украіны - класічны прыклад бервяна ва ўласным воку. У сённяшняй Беларусі выказванне ўласнага меркавання, якое не супадае з афіцыйнай лініяй,можа мець для любога сур'ёзныя наступствы.

Толькі з пачатку гэтага года праваабаронцы зафіксавалі больш за 1700 палітычных затрыманняў. Нашмат большая у краіне колькасць палітычных вязняў. Сотні тысяч выціснутых з краіны, у Беларусі фактычна не дзейнічаюць незалежныя СМІ.
У адрозненне ад братоў Канановічаў беларусы, якія трапілі ў няласку ў сваёй краіне, знаходзяцца ў катавальных умовах. Пра што сведчыць знешні выгляд закладнікаў Лукашэнкі, якія выйшлі на волю.
Арцём Сініцын, “Салідарнасць”