У Оршы гарэў рынак
4- 4.07.2025, 19:42
- 3,252

Пашкоджаныя дзесяць павільёнаў.
У Оршы адбыўся моцны пажар на рынку. Пра загаранне на Базарнай плошчы ў МНС паведамілі ў 13.45.
Калі ратавальнікі прыехалі на месца, агонь ужо ахапіў дзясятак павільёнаў. На месцы працавалі восем машынаў МНС. Праз некаторы час пажар быў патушаны. Паводле афіцыйных звестак, ніхто не пацярпеў.
Дзесяць павільёнаў былі пашкоджаныя – чатыры агнём, у шасці пацярпела маёмасць. Цяпер ратавальнікі будуць высвятляць прычыну загарання.
