Bloomberg: Нямеччына закупіць танкі на 25 мільярдаў еўраў
- 4.07.2025, 16:08
- 3,588

Для ўзмацнення брыгадаў NATO.
Нямеччына разглядае магчымасць закупу амаль 2500 баявых браніраваных машын і 1000 баявых танкаў у рамках сумесных намаганняў еўрапейскіх краін ў стварэнні новых брыгадаў NATO, каб стрымліваць Расею, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Адзначаецца, што хаўруснікі папрасілі Нямеччыну прадаставіць NATO сем баявых брыгад на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Калі замова будзе адобраная, баявыя машыны і танкі пойдуць дзеля ўзмацнення брыад.
Крыніцы паведамілі журналістам, што замова прадугледжвае амаль 1000 баявых танкаў Leopard 2 і 2500 баявых машын GTK Boxer. Танкі будуць вырабляць кампаніі KDNS і Rheinmetall, а баявыя машыны – ARTEC.
У агенцтве падзяліліся, што, калі з’явіліся чуткі пра гэтую замову, акцыі Rheinmetall выраслі на 3,7%. Гэта заахвоціла аналітыкаў павысіць мэтавыя кошты.
Агульная сума замовы можа скласці да 25 млрд еўра (каля 29,4 млрд даляраў), удакладнілі крыніцы. Тым не менш перамовы аб закупках яшчэ працягваюцца.
Па словах крыніц, замова будзе канчаткова аформлены ў бліжэйшыя месяцы. Заканадаўцы могуць ухваліць яго да канца года.