18 лiпеня 2025, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна правяла восьмы этап абмену палоннымі з РФ

Украіна правяла восьмы этап абмену палоннымі з РФ
Здымак: @Zelenskiy/official

Ва Украіну вярнуліся зніклыя без вестак і асуджаныя да вялікіх тэрмінаў.

Украіна і Расея правялі чарговы этап абмену палоннымі. Ён стаў восьмым у межах чэрвеньскіх дамоўленасцяў у Стамбуле.

- Нашы людзі дома. Большасць з іх знаходзіліся ў расейскім палоне яшчэ з 2022 года, - паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, сёння вяртаюцца вайскоўцы, якія абаранялі Украіну ў розных рэгіёнах: Данецкая і Марыўпальская, Луганская, Харкаўская, Херсонская вобласці. Гэта прадстаўнікі Узброеных Сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту.

А таксама цывільныя асобы.

Здымак: @Zelenskiy/official
Здымак: @Zelenskiy/official
Здымак: @Zelenskiy/official

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Дзмітрый Лубінец удакладніў асаблівасць гэтага абмену.

- Асаблівасць гэтага абмену ў тым, што ўдалося вярнуць абаронцаў, якіх Расея прысудзіла да працяглых тэрмінаў зняволення.

Таксама дадому вяртаюцца і вайскоўцы, якіх прызналі зніклымі без вестак. Сярод вернутых ёсць афіцэры.

- Гэты абмен - вынік маштабнай працы дзяржаўных органаў, якія ўваходзяць у склад Каардштаба ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Працэс працягваецца з даручэння Прэзідэнта Украіны, - удакладніў Лубінец.

Самаму маладому вызваленаму абаронцу споўнілася ўсяго 20 гадоў. Найстарэйшаму - 59 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках