Наглядны прыклад у пераабуванні ў трох цытатах Лукашэнкі
8- 4.07.2025, 12:36
- 13,662

Дыктатар хлусіць і выварочваецца.
«Сумленнасць» і «паслядоўнасць» правадыра Беларусі на гэтым тыдні выявіліся асабліва выпукла, піша «Салідарнасць».
Аляксандр Лукашэнка, 1 ліпеня:
«Праз 80 гадоў пасля нашай Перамогі на змену Ялцінскаму міру прыйшла брусэльска-вашынгтонская авантура…Трамп – «міратворац»: «Гінуць людзі, хачу спыніць вайну ва Украіне!» І тут жа наносіць удар, абсалютна незаконны ўдар па Іране».
Ён жа, 3 ліпеня:
«Захад зноў надумаў усе свае пазыкі і праблемы спаліць у сусветным пажары. І адначасова спаліць некалькі мільёнаў жыхароў нашай планеты».
Ён жа, 4 ліпеня (віншуючы Дональда Трампа з Днём Незалежнасці ЗША), заклікаў да «канструктыўнага і паважлівага дыялогу»:
«У перыяд Вашага першага прэзідэнцтва Менск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі стасункаў. На жаль, у пэўны момант беларуска-амерыканскае ўзаемадзеянне адышло ад той пазітыўнай лініі. Перакананы, што такое становішча не адпавядае нацыянальным інтарэсам ні нашых краін, ні народаў. Прыйшоў час яго змяніць…Спадзяюся на аднаўленне станоўчай дынамікі міждзяржаўных кантактаў».