20 лiпеня 2025, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёсць і прыемныя навіны»: у РФ атакаваны вайсковы завод

1
«Ёсць і прыемныя навіны»: у РФ атакаваны вайсковы завод

Азоўскі оптыка-механічны завод вырабляе крытычныя кампаненты для расейскага войска.

У ноч на пятніцу, 4 ліпеня, у Маскоўскай і Растоўскай абласцях былі атакаваныя аб'екты, сярод якіх Азоўскі оптыка-механічны завод. Пра гэта паведамляе ў Telegram-канале кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка.

«Нягледзячы на складаную ноч ёсць і прыемныя навіны», - адзначыў ён.

Як расказвае Каваленка, Азоўскі оптыка-механічны завод вырабляе крытычныя кампаненты для войска Расеі:

прыцэлы;

далямеры;

цеплавізары;

сістэмы кіравання агнём для танкаў, БМП, караблёў і нават авіяцыі.

«Менавіта тут збіраюць «вочы» для расейскай бронетэхнікі», - дадаў ён.

Мінабароны краіны-агрэсаркі сцвярджае, што ў ноч на 4 ліпеня УСУ выпусцілі па Расеі амаль пяць дзясяткаў лятальных апаратаў. Сілы СПА РФ нібыта збілі 48 лятальных апаратаў над пяццю рэгіёнам Расеі. Больш за ўсё дронаў - 26 - збілі над Растоўскай вобласцю, яшчэ 12 перахапілі над Курскай вобласцю, 6 - над Белгародскай вобласцю, 3 - над Арлоўскай, 1 - над Ліпецкай вобласцю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках