The Telegraph: Пуцін заявіў Трампу, што «Расея дапамагла стварыць ЗША»
31- 4.07.2025, 10:03
- 14,740

Як адрэагаваў кіраўнік Белага дома?
Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з Дональдам Трампам у чацвер заявіў, што Расея адыграла ролю ў фармаванні Злучаных Штатаў, піша The Telegraph, спасылаючыся на паведамленні расейскіх дзяржСМІ.
Дарэчы, памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў сказаў, што «з нашага боку было адзначана, што Расея адыграла важную ролю ў фармаванні амерыканскай дзяржаўнасці, у тым ліку ў час Вайны за незалежнасць 250 гадоў таму, а потым у час Грамадзянскай вайны, якая скончылася 160 гадоў таму».
Таксама, з яго слоў, Пуцін заявіў Трампу, што дзве краіны «звязаныя не толькі саюзам у Першай і Другой сусветных войнах, але і больш глыбокімі гістарычнымі каранямі».
Як адзначае выданне, невядома, як сам Трамп адрэагаваў на гэтую заяву.