Калі ў Беларусі будуць наступныя доўгія выходныя?
3- 4.07.2025, 9:03
- 5,168

Ёсць добрая навіна.
Дзякуючы таму, што «дзень незалежнасці» сёлета прыпаў на чацвер, беларусы адпачываюць не адзін дзень, а чатыры. Да гэтай добрай навіны ёсць яшчэ адна не менш прыемная - гэта не апошнія вялікія выходныя ў 2025-м, піша «Зеркало».
Графік пераносу працоўных дзён на 2025 год Саўмін склаў у канцы восені 2024-га. Сёлета ў беларусаў атрымалася пяць доўгіх выходных. Двое мы ўжо адгулялі - у студзені і красавіку. Трэція ідуць зараз. Наперадзе яшчэ двое. Калі менавіта?
Глядзім:

у лістападзе - з 7-га да 9-га,
у снежні - з 25-га да 28-е.
Пры гэтым не варта забываць, што нярэдка такія міні-вакацыі даводзіцца адпрацоўваць. Так, напрыклад, за пятніцу, 4 ліпеня, будзем працаваць у суботу, 12 ліпеня.
7 лістапада выпадае на пятніцу, таму з улікам суботы і нядзелі адпачываць будзем тры дні.
У снежні адпачываць зноў будзем чатыры дні. Аднак за пятніцу, 26 снежня, давядзецца працаваць у суботу, 20 снежня.