У Лукашэнкі абвастрыўся псіхічны разлад
19- 4.07.2025, 8:55
- 19,836

Дыктатара не адпускае дакучлівая ідэя наконт бульбы.
Тэма дэфіцыту бульбы, якая ўзнікла вясной гэтага года, ніяк не адпускае беларускага кіраўніка, піша UDF.
Вось і 3 ліпеня падчас наведвання "Кургана Славы" ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня незалежнасці Беларусі, Аляксандр Лукашэнка нечакана паабяцаў ветэранам, што краіна больш не застанецца без бульбы.
"Многія з нас, асабліва моладзь, адчуваюць нейкія недахопы, чагосьці не стае: то бульбачкі, то яшчэ нечага. Але вы, і мы ў тым ліку, разумеем, што гэта дробязі ў параўнанні з тым, што прыйшлося перажыць у маладосці вам і тым, якіх сёння няма. Таму гэта самае простае: бульбачка ў нас будзе. Яна ўжо ёсць", — заявіў дыктатар, зноў вяртаючыся да навязлівай ідэі наконт бульбы.
Дэфіцыт бульбы ў Беларусі ўзнік праз палітыку штучнага стрымлівання цэн, якая праводзіцца ў 2023-2024 гадах. У выніку пастаўляць гародніну на ўнутраны рынак вытворцам стала не выгадна. Пасяўныя плошчы пад бульбу рэзка скараціліся, а таварныя плыні былі пераарыентаваныя на расейскі рынак. Такая ж сітуацыя склалася з цыбуляй, капустай, бураком і іншай гароднінай.
Першымі аб праблемах з харчаваннем загаварылі шараговыя беларусы, якія сутыкнуліся з адсутнасцю неабходнай прадукцыі ў крамах. Сацыяльныя сеткі апанавалі ролікі з пустымі паліцамі. Або з фатаграфіямі гародніны вельмі нізкай якасці.
Міністэрства антыманапольнага развіцця (МАРГ) правяло рэйды па гандлёвых сетках і таксама канстатавала наяўнасць праблем. На стол Лукашэнкі леглі дзве дакладныя запіскі - ад прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына і старшыні Камітэта дзяржаўнага Кантролю (КДК) Васіля Герасімава.
У выніку было прынятае рашэнне аб забароне вывазу бульбы з Беларусі. Але і гэта не дапамагло. І вось 8 траўня беларускі кіраўнік вымушаны быў асабіста апраўдвацца за дэфіцыт. Ну як апраўдвацца: высветлілася, што ў адсутнасці бульбы вінавата не дзяржава, а прыватнікі.
З ягоных слоў, беларусы хочуць купляць прадукцыю па нізкіх коштах, а сяляне, наадварот, зацікаўлены прадаць свой тавар даражэй. У Расеі кошты бульбы аказаліся ў некалькі разоў вышэйшыя, чым у Беларусі. Таму вытворцы арыентаваліся на расейскі рынак, патлумачыў Лукашэнка.
І дадаў: "Калі перажываеце за бульбу - месяц вытрымаем. Але без бульбы не будзем".
Ён паведаміў, што КДК даручана разабрацца з сітуацыяй у гандлёвых сетках і паглядзець, якой прадукцыі не стае.
"Вядома, сялянам трэба атрымаць грошы. Калі яны не прададуць бульбу (на экспарт. - Заўв.) і не атрымаюць валюту, то нам з бюджэту давядзецца іх падтрымліваць. Не хацелася б. У нас небагатыя настаўнікі, лекары і пенсіянеры. Гэта нам таксама ўрок. Мяркую, што гэта будзе для ўсёй вертыкалі ўлады апошні такі ўрок. Трэба прывесці сховішчы ў парадак, пакласці колькі трэба самай найлепшай у свеце бульбы, каб наш народ ніколі не пакутаваў ад гэтага няшчасця", - падкрэсліў Лукашэнка.
Наступны раз да тэмы адсутнасці бульбы кіраўнік Беларусі вярнуўся 22 траўня. Падчас кадравых перастановак у "вертыкалі" ён нечакана загаварыў пра няпростыя ўмовы для аграрыяў сёлета праз нехарактэрнае для траўня надвор'е і замаразкаў, якія, як ён выказаўся, "зрабілі сваю брудную справу". Аднак, са слоў Лукашэнкі, "сітуацыя не крытычная" і "катастрофы няма" - яшчэ ёсць час усё перасеяць.
"Насенне ёсць. Гэта трэба давесці да ўсіх. Попыт на бульбу будзе каласальным. Таму што на галоўным нашым рынку, у Расеі, вялікая гібель па бульбе. У іх таксама былі сур'ёзныя замаразк", - наказваў Лукашэнка чыноўнікам.
І, мяркуючы па рэакцыі Уладзіміра Пуціна, беларускі кіраўнік мае рацыю - Расея вельмі мае патрэбу ў пастаўках прадуктаў з Беларусі. Але як бы не паўтарыць леташнюю памылку і самім зноў не сутыкнуцца з дэфіцытам харчавання.
Відаць, здагадваючыся пра нешта падобнае, Лукашэнка заклікаў насельніцтва рэспублікі самім высаджваць на прысядзібных гаспадарках бульбу.
"Мы больш пасеялі бульбы. І нават тым, хто не апрацоўваў бульбу, раю гэтым займацца. Яшчэ час ёсць, насенне ёсць. Гэта трэба давесці да ўсіх", - запатрабаваў ён.
Акрамя бульбы, са слоў Лукашэнкі, беларусам варта заняцца высадкай цыбулі, морквы і іншай агародніны.
Увогуле, як гаворыцца, абвастрыўся псіхічны разлад - дакучлівая ідэя што да бульбачкі.