«Расейская імперыя, растапырваючы пальцы, працягвае адкідваць капыты»
- 4.07.2025, 8:42
- 9,018
Зноў Пуцін «усіх перагуляў».
«Што ж да агульнага гістарычнага плана, то расейская імперыя, растапырваючы пальцы, працягвае адкідваць капыты», - піша расейскі пісьменнік і сатырык Віктар Шэндэровіч:
- І Азербайджан, ужо са сваёй нафтай і сваім Эрдаганам, можа дазволіць сабе паказаць былому старэйшаму брату мазолісты фак. Што і робіць з непрыхаваным задавальненнем, здаецца.
Быць расейцам у Азербайджане найбліжэйшым часам не рэкамендуецца. Зноў Пуцін усіх перагуляў.