WSJ: У Пуціна з'явілася новая мэта №1
10- 4.07.2025, 8:39
- 24,138

Эксперты агучылі планы Крамля.
У той час, калі Трамп надумаў прыпыніць вайсковую дапамогу Кіеву, Пуцін пастанавіў нарасціць не толькі наземныя вайсковыя аперацыі, але і ўдары па гарадах Украіны. Учора падчас тэлефоннай размовы з Трампам прэзідэнт РФ даў выразна зразумець, што не адступіцца, пакуль не даб'ецца выканання ўсіх пастаўленых мэт. Ён гэта гатовы рабіць як ваенным, так і дыпламатычным шляхам, паведамляе The Wall Street Journal.
Мэта Пуціна - узмацніць ціск як на УСУ, так і на цывільных, каб зламаць Украіну. Усе намаганні Трампа па дасягненні міру ва Украіне зайшлі ў тупік, а Пуцін толькі ўзмацняе свае атакі.
Апошнія падзеі толькі ўмацоўваюць веру Пуціну ў тое, што Захад рана ці позна адмовіцца ад вайсковай падтрымкі Украіны. УСУ давядзецца эканоміць боепрыпасы, і як следства войска Пуціна будзе і далей прасоўвацца па Украіне.
Аналітыкі запэўніваюць, што зараз галоўная мэта Пуціна - не захоп усёй Украіны, а «перамалоць» як мага больш войск і тэхнікі. Адначасова з гэтым ён хоча падарваць падтрымку Кіева як з боку Захаду, так і свайго насельніцтва, таму Пуцін і пастанавіў нарасціць колькасць удараў па Кіеве і іншых гарадах Украіны, каб псіхалагічна ціснуць на ўкраінцаў.