Дачнікі пад Гародняй заўважылі незвычайнага госця
1- 31.07.2025, 20:21
- 10,248
Відэа.
Пад Гародняй заўважылі вельмі прыгожых і даволі рэдкіх птушак. Падрабязнасці расказвае партал NewGrodno.
Жыхары вёскі Навасёлкі, што стаіць у лесе за Азёрамі на беразе Котры, звярнулі ўвагу на незвычайных візіцёраў.
У двары спраўна шпацыравалі і нешта шукалі ў траве тры птушачкі з яскравым знешнім выглядам: яркае апярэнне, чубок на галаве і незвычайная доўгая дзюба.
Птушкі з першага погляду здаюцца экзатычнымі. Але гэта звыклы для Беларусі ўдод.
Птушка сапраўды вельмі прыгожая і незвычайная. Вылучаецца яна не толькі вонкавым выглядам: ні з чым не зблытаць і гукі, якія выдае ўдод. Яны нагадваюць хутка паўтаранае «у-пуп».
Удод, дарэчы, часта селіцца побач з чалавекам, але вось заўважыць яго не вельмі проста. Птушка гэтая ўтойлівая. Адзначым і харчовы рацыён удода, ён, да прыкладу, з задавальненнем есць усялякіх «шкодных» для дачнікаў і агароднікаў кузурак, у тым ліку і тых самых мядзведак.
Нагадаем, у далёкім ужо 2013 годзе ўдод быў прызнаны птушкай года ў Беларусі. Тады ў краіне налічвалася блізу 20 тыс. параў гэтай прыгожай птушкі.