18 снежня 2025, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Савудаўскай Арабіі абваліўся з вышыні атракцыён з людзьмі

5
У Савудаўскай Арабіі абваліўся з вышыні атракцыён з людзьмі

Атракцыён пад назвай "360 градусаў" раскалоўся падчас руху.

У савудаўскім горадзе Эт-Таіф у парку забаў "Зялёная гара" атракцыён пад назвай "360 градусаў" раскалоўся падчас руху. 23 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляе выданне Okaz.

Калі канструкцыя дала расколіну, шайба з людзьмі з грукатам павалілася на зямлю Відавочцы расказалі, што металічны шост на высокай хуткасці рэзка адхіліўся і зачапіў людзей унізе.

Як піша выданне, у некаторых шпіталях горада аб'явілі надзвычайнае становішча (жоўты код).

Улады пачалі расследаванне, каб высветліць абставіны і прычыны надзвычайнага здарэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках