18 снежня 2025, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме пастанавілі адключыць мабільны інтэрнэт

5
У Крыме пастанавілі адключыць мабільны інтэрнэт

Мабільны інтэрнэт блакуюць праз напады дронаў.

На тэрыторыі анэксаванага Расеяй Крыма, які рэгулярна падвяргаецца нападам украінскіх дронаў, 31 ліпеня знік інтэрнэт, сведчаць звесткі сэрвісу Downdetector, паведамляе The Moscow Times. Пік збояў зафіксаваны раніцай. Больш за ўсё скаргаў ад карыстальнікаў, якіх за суткі было больш за 900, паступіла ў тэлекамунікацыйную кампанію "Міранда-медыя" і найбуйнейшага правайдэра рэгіёну – "Хвалю". Прэс-служба апошняй паведаміла, што "кароткачасовыя адключэнні мабільнага інтэрнэту" могуць адбывацца праз патрэбы“бяспекі" на паўвыспе.

«Хваля» спасылаецца на абвесткі Міністэрства ўнутранай палітыкі, інфармацыі і сувязі Крыма ад снежня 2024 года, паводле якога на тэрыторыі паўвыспы магчымыя падобныя адключэнні. Абмежаванні могуць закрануць усіх аператараў, дадалі ў ведамстве. У "Хвалі" таксама адзначылі, што непаладкі не звязаныя з працай аператара ці пакрыццём сеткі. "Хатні інтэрнэт, званкі і абмен СМС працуюць у штатным рэжыме", - запэўніў правайдар.

Тэлеграм-канал "Крымскі вецер" дадае, што ў рэгіёне адбываюцца таксама збоі мабільнай сувязі і лічбавых сэрвісаў. Паводле звестак Downdetector, апрача "Хвалі" і "Міранды" на паўвыспе праблемы ёсць у МТС. Жыхары Севастопаля з раніцы скардзяцца на праблемы з доступам у сетку, паводле іх слоў, у некаторых крамах не прымаюць аплату картай.

Паводле звестак сэрвісу "Сбой.РФ", скаргі на інтэрнэт-збоі 31 ліпеня фіксуюцца і ў расейскіх рэгіёнах: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Самарскай, Іркуцкай, Калужскай і Арлоўскай абласцях, у Прыморскім краі, Башкірыі і на Алтаі.

Раніцай урад Кузбаса паведаміў, што ў шэрагу раёнаў вобласці ўводзяцца «часовыя абмежаванні» на працу мабільнага інтэрнэту. Людзям парэкамендавалі мець пры сабе гатоўку і прадумваць маршруты руху з дапамогай афлайн-картаў. У чацвер пра блакіроўку доступу ў сетку таксама справаздачыліся ўлады Сахалінскай вобласці. Абмежаванні ўвялі “з мэтай умацавання антытэрарыстычнай бяспекі і абароны насельніцтва ад магчымых рызык і пагрозаў”, - запэўнілі ва ўрадзе.

Раней цягам тыдня пра блакіроўкі афіцыйна абвесцілі ўлады яшчэ шасці рэгіёнаў Расеі ў розных федэральных акругах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках