У Бабруйску выпусцяць халву са смакам скварак
12- 31.07.2025, 12:07
- 1,938
І зефір са смакам колы.
Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» расказаў пра кандытарскія навінкі, якія беларускія харчовыя прадпрыемствы плануюць выпусціць сёлета на калядныя святы. Знайшлося ў іх месца і нечаканым падарункам.
У канцэрне адзначылі, што падрыхтоўка да рэалізацыі каляднай праграмы на прадпрыемствах пачынаецца яшчэ ў лютым: ідзе прапрацоўка асартыменту будучых падарункавых набораў, праца з дызайнерамі і пастаўшчыкамі пакункаў, каб ужо да лета цалкам сфармаваць калядную праграму.
Паводле паведамлення, нечаканыя віды прысмакаў плануе выпусціць Бабруйскі «Чырвоны харчавік». Так, прадпрыемства абяцае паставіць у продаж лімітаваны зімовы зефір са смакам «Бела-Кола» і сланечнікавую халву са смакам скварак і карамелізаванай цыбулі.
Астатнія прадпрыемствы больш паклапаціліся аб выглядзе зімовых падарункаў, чым аб іх новых смаках.