18 снежня 2025, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША «абрынулі» кошт нафты

1
ЗША «абрынулі» кошт нафты

Што адбываецца на рынку?

На сусветных рынках патаннела нафта. Раніцай 31 ліпеня ф'ючарсы на марку Brent з пастаўкай у верасні, патаннелі на 18 цэнтаў, або 0,3% – 73,06 даляра за барэль. Кастрычніцкі кантракт патаннеў на 26 цэнтаў, або 0,4% – да 72,21 даляра за барэль.

У той жа час вераснёўскі ф'ючарс нафты WTI знізіўся на 17 цэнтаў – да 69,83 даляра за барэль. У сваю чаргу, у экспэртных колах адзначаюць: такое патанненне стала рэакцыяй рынку на заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб вайне Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Reuters. Там нагадалі, што Трамп анансаваў увядзенне новых мытаў супраць гандлёвых партнёраў Расеі цягам найбліжэйшых 10-12 дзён – пры ўмове, што за гэты час Крэмль не распачне рэальных крокаў у кірунку заканчэння вайны.

"Асцярогі з нагоды таго, што другасныя мыты для краін, якія імпартуюць расейскую нафту, прывядуць да скарачэння паставак, працягваюць стымуляваць цікавасць да пакупак. Пры гэтым ЗША таксама папярэдзілі Кітай, што ён можа сутыкнуцца з высокімі тарыфамі, калі працягне купляць расейскую нафту”, – гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ адным чыннікам, які паўплываў на патанненне нафты, адзначаюць аналітыкі, з'яўляецца “нечаканае павелічэнне запасаў нафты ў ЗША”. Прычынай жа гэтага, падкрэсліваецца, стала зніжэнне экспарту.

Паводле аналітыкаў, зьніжэнне запасаў бэнзіну было большым, чым прагназавалася. Што, канстатуецца, у цэлым мае нейтральны ўплыў на рынак нафты".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках