18 снежня 2025, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты пазбавілі жыхароў Крыма бензіну

Акупанты пазбавілі жыхароў Крыма бензіну

Назіраецца таксама востры дэфіцыт дызельнага паліва.

У часова акупаваным Крыме ў апошнія дні назіраецца востры дэфіцыт бензіну і дызельнага паліва.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны.

Са звестак ЦНС, афіцыйна ў Крыме на АЗС ёсць паліва, але каля калонак вісяць шыльды, якія паведамляюць, што напраўду бензіну няма.

Гэта наступствы таго, што ў Расеі забаранілі нібыта часова экспарт бензіну для «стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным рынку».

Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны падкрэсліў, што жыхары часова акупаванага Крыма не важныя для акупацыйнай адміністрацыі, бо бензін накіроўваюць у цэнтральныя рэгіёны РФ.

Крым для Крамля - гэта толькі часова карысная тэрыторыя. У РФ забаранілі імпартаваць бензін нібыта да 31 жніўня 2025 года. Мяркуецца, што гэта дапаможа пазбегнуць яго дэфіцыту на ўнутраным рынку і стабілізуе цэны.

Некаторыя экспэрты мяркуюць, што дэфіцыт паліва ў РФ узнік у выніку эканамічных санкцый, якія краіны Захаду ўвялі праз поўнамаштабнае ўварванне расейскіх акупацыйных войскаў ва Украіну.

Гэта пацвердзіў міністр энэргетыкі РФ Сяргей Цывілеў, які раней заявіў, што праз санкцыі расейскія нафтавыя кампаніі маюць праблемы з рамонтам нафтаперапрацоўчых заводаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках