У Лепельскім раёне бабёр асушыў цэлае возера
16- 31.07.2025, 10:21
- 8,262
Мясцовыя чыноўнікі ігнаравалі праблему.
У Лепельскім раёне амаль цалкам перасохла возера Кастрыцкае. Вінаватым называюць бабра, піша партал Fishingby.
Бабёр пракапаў нару ў цэнтры дамбы на возеры. Дамбу размыла ў выніку моцных паводак. 19 ліпеня ўзровень вады ў возеры апусціўся прыкладна на паўметра, а праз чатыры дні дамбу прарвала канчаткова.
Рыбаловы спрабавалі выратаваць вадаём ад асушэння, звярнуліся да чыноўнікаў, але дапамогі не дачакаліся.
«Сваімі сіламі, што змаглі, мы зрабілі — пазасыпалі прабоіну боем цэглы ўручную, пасля выходных звярнуліся па дапамогу ў мясцовы сельскі савет, каб дапамаглі арганізаваць пагрузчык», — дзеліцца падрабязнасцямі Дзмітрый Кохан.
Мужчына кажа, што адпаведнай тэхнікі ў іх няма, але вёска сабрала б грошы на арэнду. Аднак у сельсавеце просьбу праігнаравалі - і дамбу прарвала.
На месцы возера ўтварылася топкае балота, у якім загінула рыба і іншая жыхары возера, з вадаёма паляцелі лебедзі і качкі. Тэарэтычна, возера можна аднавіць, засыпаўшы месца прамывання і умацаваўшы дамбу, але для гэтага патрабуецца цяжкая тэхніка.


