«Сачы за словамі»: Трамп рэзка адказаў Мядзведзеву
40- 31.07.2025, 9:47
- 31,204
Амерыканскі лідар зневажальна ўспомніў пра палітычнае мінулае апанента.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп жорстка адрэагаваў на пагрозы вайной з боку намесніка старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрыя Мядзведзева. Амерыканскі лідар папярэдзіў яго, што падобныя заявы небяспечныя.
Пра гэта Трамп напісаў у Truth Social.
Адказваючы Мядзведзеву Трамп заявіў, што ЗША не цікавіць эканамічнае супрацоўніцтва з Расеяй ці Індыяй, назваўшы іх эканомікі «мёртвымі».
«Мне абыякава, што Індыя робіць з Расеяй. Яны могуць разам знішчыць свае мёртвыя эканомікі, мне ўсё адно. Мы амаль не вядзём бізнэсу з Індыяй, іх тарыфы занадта высокія, адны з самых высокіх у свеце. Гэтак жа Расея і ЗША амаль не вядуць бізнэсу паміж сабой», - заявіў прэзідэнт.
А таксама амерыканскі лідар зневажальна ўспомніў пра палітычнае мінулае Мядзведзева.
«Давайце так і пакінем, і перадайце Мядзведзеву, былому прэзідэнту Расеі, які лічыць сябе ўсё яшчэ прэзідэнтам, каб ён сачыў за сваімі словамі. Ён уступае на вельмі небяспечную тэрыторыю!»,- рэзюмаваў ён.