13 снежня 2025, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы актор адмовіўся ад ролі Джэймса Бонда праз незвычайны чыннік

11
Вядомы актор адмовіўся ад ролі Джэймса Бонда праз незвычайны чыннік
ТЭРАН ЭДЖЭРТАН

Праект такога маштабу патрабуе поўнай самааддачы.

Брытанскі актор Тэран Эджэртан заявіў, што не збіраецца прэтэндаваць на ролю Джэймса Бонда ў наступнай экранізацыі легендарнай франшызы, якую будзе здымаць рэжысёр Дэні Вільнёў. Паводле словаў Эджэртана, ён проста «занадта неахайны» для вобразу ідэальнага шпіёна, піша Deadline (пераклад – сайт Charter97.org).

«Я думаю, што не падыходжу. Вельмі люблю Джэймса Бонда, асабліва эпоху Дэніэла Крэйга, але мне гэта не па плячы. Ёсць мноства класных маладых актораў, якім гэта сапраўды падыдзе. Думаю, на мне гэтая роля проста знікне», – расказаў 35-гадовы актор.

Эджэртан падкрэсліў, што праект такога маштабу патрабуе поўнай самааддачы, а на гэтым этапе кар'еры ён хоча спрабаваць іншыя ролі: «Роля Джэймса Бонда – гэта сапраўднае выпрабаванне. Яна літаральна захоплівае ўсё тваё жыццё. Я не ўпэўнены, што гэта тое, што зробіць мяне шчаслівым».

Актор таксама прызнаўся, што раней ужо аспрэчваў чуткі пра свой магчымы ўдзел. У інтэрв'ю 2023 года ён адзначыў, што не ўважае сябе за фізічна прыдатнага для ролі: «Каб быць гэтым хлопцам, трэба выглядаць бездакорна ўвесь час. А ў мяне заўсёды былі праблемы з вагой».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках